Неафіцыйна: Расія задаволіла просьбу Віктара Януковіча
Экс-кіраўнік Украіны прасіў улады Расіі гарантаваць яго асабістую бяспеку ад экстрэмістаў.
Ананімная крыніца ва ўладных структурах Расіі паведаміла "Інтэрфаксу", што ўлады РФ задаволілі просьбу Януковіча.
Перад гэтым экс-прэзідэнт заявіў, што на яго адрас і на адрас яго паплечнікаў гучаць пагрозы аб расправе.
Нагадаем, што ва Украіне Вярхоўная Рада абвясціла пра адстаўку Януковіча, бо ён "самаўхіліўся" пасля падзей, якія адбыліся ў гэтай краіне.
Месцазнаходжанне Януковіча і некаторых з яго бліжэйшых паплечнікаў невядомае. Паводле некаторых звестак, ён можа знаходзіцца пад Масквой у прэзідэнцкім санаторыі "Барвіха".
Фота — ИТАР-ТАСС