Небяспечная школьная форма з Беларусі шылася з тканіны расійскага пастаўшчыка
Школьную форму з Беларусі, Расіі, Турцыі і нават Італіі на адпаведнасць якасці правярае расійская "Дзяржякасць". Некаторыя з беларускіх тавараў прызнаюць нават "небяспечнымі для здароўя".
Такімі палічылі, напрыклад, штаны для школьніка ад гандлёвай маркі "Пралеска": няякасны склад, штаны дрэнна убіраюць і адводзяць вільгаць, няўстойлівая фарба.
Штаны "Silver Spoon", якія шыюць на "Камінтэрне", па выніках расійскага даследавання маюць нізкую паветрапранікальнасць. Сарочка ад фабрыкі "Славянка" лінейкі "Choupette" дрэнна "дыхае".
Пры гэтым якасным таварам прызнаюць іншы ўзор штаноў ад "Камінтэрна", лінейка "Jc". А сарочку ад фабрыкі "Эліз" наогул лічаць таварам "павышанай якасці".
"Калі той жа "Silver spoon" і адшываўся на нашай фабрыцы, то ён рабіўся на замову, матэрыял пастаўляў заказчык. З нашага боку, гэта быў экспарт паслугі. Мы адказваем толькі за пашыў. Вось "Jc" — цалкам наша марка, і яе эксперты ацанілі высока. Мы пастаўляем яе і ў Расію", — апісваюць на "Камінтэрне".
Як даведваемся, "Silver spoon" — сапраўды расійскі брэнд. А з беларускага боку гэта толькі праца на фабрыцы. Тое самае і з кашуляй Choupette.
"У нас вялікае прадпрыемства, і мы выконваем у тым ліку замовы, каб забяспечыць працу гэтага прадпрыемства. Але там наша толькі праца, нам пастаўляюць матэрыялы расійскія брэнды. Нам даўно гэтыя прэтэнзіі выказвала "Дзяржякасць". Але да канкрэтна нашай прадукцыі прэтэнзій няма. Матэрыялы — гэта кампетэнцыя расійскага пастаўшчыка. Але ім жа трэба было зачапіць Беларусь. Ідуць гандлёвыя войны. І пастаянна ёсць зацікаўленыя ў тым, каб на расійскім рынку было менш беларускіх тавараў", — абураюцца на фабрыцы "Славянка".
Кіруемся ў сталічныя крамы, каб знайсці школьную форму, якую прызналі шкоднай для здароўя. У ГУМе ні пра "Silver spoon", ні пра "Choupette" нават не чулі.
Большасць асартыменту — прадукцыя "Камінтэрна" пад лінейкай "Jc", якую расіяне прызналі якаснай. Не знаходзім забракаванай школьнай формы і ў гандлёвым доме "На Нямізе".
Але беларускія вытворцы не выключаюць, што на беларускім рынку можна знайсці расійскія брэнды. Напрыклад, у гандляроў, якія працуюць з расійскімі пастаўшчыкамі.
Як даведваемся, ні Дзяржкантроль, ні Мінгандлю, ні Дзяржстандарт апошнім часам не мелі прэтэнзій да айчыннай школьнай формы. А калі яе і правяралі, то толькі ў кантэксце ўсёй дзіцячай вопраткі, і ніякіх праблем не знайшлі.
А вось што гавораць пра школьную форму беларускай вытворчасці звычайныя людзі: