Некалькіх пратэстоўцаў з Гомеля выклікалі ў міліцыю для здачы біяматэрыялу

Некалькіх пратэстоўцаў з Гомеля выклікалі ў міліцыю для здачы біяматэрыялу

Некаторых пратэстоўцаў з Гомеля выклікаюць у міліцыю здачы букальнага (зашчочнага) эпітэлію, які выкарыстоўваецца ў тым ліку для ДНК-тэстаў. БелаПАН мае звесткі пра мінімум дзесяць такіх выпадкаў.

У міліцыю выклікаюць тых, каго проста затрымлівалі на вулічных акцыях ці асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 

15 лютага ў Цэнтральны РАУС Гомеля былі выкліканыя некалькі чалавек для здачы біяматэрыялу. Гамяльчу Павел распавёў журналістам, што яго не судзілі па арт. 23.24 КаАП, але адзін раз міліцыянты затрымалі яго на акцыі і адпусцілі.

"У Цэнтральным РАУС было сёння пяць чалавек, якіх выклікалі для здачы аналізу. Усе яны затрымліваліся на пратэстах. Некаторыя міліцыянты сцвярджалі, што здача аналізу звязаная з крымінальнымі справамі аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі 10 жніўня", — кажа гамяльчук.

Іншыя міліцыянты, па яго словах, сцвярджалі, што гэтак спрабуюць вылічыць тых, хто быў побач з месцам нейкага злачынства.

Прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч заявіў журналістам, што такі забор біяматэрыялу не можа быць звязаны з артыкулам 23.34 КаАП.

"Артыкул 23.34 КаАП такога не прадугледжвае. Гэта можа быць звязана з крымінальнай справай. Магчыма, супрацоўнікі міліцыі выконваюць нейкія загады", — зазначыў міліцыянт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі