Нэнсі Пэлосі пакінула Тайвань

Нэнсі Пэлосі пакінула Тайвань

3 жніўня Нэнсі Пэлосі пакінула Тайвань, паведамляе Reuters. Самалёт з спікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША накіраваўся ў Паўднёвую Карэю. Сеул — наступная кропка ў яе турнэ па азіяцкім рэгіёне.

Візіт Пэлосі адбываўся на фоне пратэстаў і пагрозаў Пекіна, які лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй. Спікер Палаты прадстаўнікоў заявіла пра "непахісную прыхільнасьць ЗША падтрымцы актыўнай дэмакратыі Тайваня", а візіт "ні ў якім разе не супярэчыць даўняй палітыцы ЗША" ў дачыненні да КНР.  

Між тым, падзеі вакол Тайваня толькі пачынаюць разгортвацца. У прыватнасці, вакол вострава пройдуць кітайскія вайсковыя вучэнні. КНР увяла санкцыі супраць Тайваня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі