Неспрыяльнае надвор’е перашкодзіла святу паветраных шароў у Мінску

Шоў з узлётам паветраных шароў, якое павінна было адбыцца ў пятніцу ўвечары ў аэрапорце Мінск-1, адмянілі з-за складанай ветравай абстаноўкі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу фестывалю авіяцыйнага спорту, які праходзіць у сталіцы 17-19 ліпеня.

“Арганізатары спаборніцтваў да апошняга спадзяваліся на паляпшэнне сітуацыі, але надвор’е сказала “не”, — гаворыцца ў паведамленні.

Арганізатары прынеслі свае прабачэнні ўсім, хто хацеў паглядзець на палёт дзясяткаў аэрастатаў над сталіцай, але патлумачылі, што адмена шоў — гэта яшчэ і клопат пра бяспеку гледачоў.

Ілюстратыўнае фота з сайта daler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі