Незалежны аналітык Сяргей Чалы завёў канал на YouTube

Сяргей Чалы / Еўрарадыё
Сяргей Чалы / Еўрарадыё

Незалежны аналітык Сяргей Чалы завёў уласны канал на YouTube — "Чалы LIVE", дзе па суботах а 18:00 збіраецца праводзіць прамыя эфіры. Пакуль што там месціцца толькі тізер.

"Гэта мой першы канал на YouTube. У адрозненні ад астатніх праектаў тут я буду размаўляць з вамі, дзяліцца навінамі, адказваць на надзённыя пытанні", — гаворыцца ў апісанні роліка.

Чалы з'яўляецца паслядоўным крытыкам палітычнай і эканамічнай мадэлі Аляксандра Лукашэнкі. Ён вядзе програмы "Эканоміка на пальцах" на TUT.by і "Эканоміка з Чалым" на "Белсаце", але свайго канала ў яго пакуль яшчэ не было.

Першы эфір на "Чалы LIVE" — 13 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі