Нідэрланды завяршылі работы на месцы крушэння Boeing ў Данбасе

Следчыя з Нідэрландаў завяршылі работы на месцы крушэння Boeing у Данбасе. Як адзначае РБК, эксперты ўзялі пробы глебы ў некалькіх месцах, правялі тэхнічныя даследаванні, каб вызначыць месцазнаходжанне вышак сотавай сувязі і праверкі працы тэлефонных сетак на ўсходзе Украіны. Разам з тым следчыя кажуць, што не атрымалі доступ да працы ў Луганскай вобласці.

Атрыманую інфармацыю яны будуць аналізаваць у Нідэрландах. Пракуратура Нідэрландаў інфармуе, што работы працягваліся больш за два тыдні, эксперты атрымалі доступ да месца крушэння з дапамогай спецыялістаў АБСЕ. У даследчую каманду ўвайшлі прадстаўнікі галандскай паліцыі і міністэрства абароны.

Раней з'яўляліся звесткі, што Нідэрланды прапанавалі стварыць міжнародны трыбунал пры ААН. Супраць такой ідэі выступіла Расія.

Дакументы расследавання аб авіякатастрофе плануецца абнародаваць у кастрычніку.

Нагадем, што авіялайнер Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines пацярпеў крушэнне 17 ліпеня 2014 года ў Данецкай вобласці. Загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.

Паводле адной з версій паліцыі Нідэрландаў, прычынай катастрофы мог стаць удар з зенітна-ракетнага комплексу "Бук" з тэрыторыі, якую кантралююць баевікі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі