Нобелеўскую лекцыю Алексіевіч можна паглядзець онлайн
Сёння 7 снежня ў 19.30 паводле мінскага часу Святлана Алексіевіч прачытае Нобелеўскую лекцыю. Сама пісьменніцца сказала, што будзе выступаць у касцюме, бо ў вечаровай сукенцы распавядаць пра Чарнобыль і вайну ў Афганістане будзе дзіўна.
Беларускае тэлебачанне не будзе весці трансляцыю лекцыі таксама, як і трансляцыю цырымоніі ўзнагароджання.
Эфір Нобелеўскай прэміі бясплатны, але замест Алексіевіч будзе Малахаў
Паслухаць лекцыю можна будзе онлайн. Некаторыя кавярні і іншыя пляцоўкі прапануюць сумесны прагляд лекцыі.
Прагляд лекцыі: ЦЭХ, Ў бар, Арт Сядзіба, бізнэс клуб Imaguru, Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3).
Цырымонія ўзнагароджання пачнецца 10 снежня ў 18.30. Яе таксама можна паглядзець онлайн і ў розных кавярнях.
У сацыяльных сетках на прагляд цырымоніі і лекцыі таксама запрашаюць:
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Арт Сядзіба
Beetlejuice Cafe
Phood4you
Кафе "Ателье"
Утопия60
EventSpace.by
Свободное пространство "Кто такой Джон Голт?"
Кнігарня "Галіяфы"
Бар "Бессонница"
Маладыя сацыял-дэмакраты (Захарава, 32-3)
Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)
Брэст
Прастора КХ
Dzedzich
Korova
Магілёў
Цэнтр Кола
Гродна
Cudounia
Віцебск
Арт-паб "Торвальд", Камсамольская, 32, трансляцыі 7-га і 10 снежня
Бабруйск
Антыкафэ "1387"
Больш дакладную інфармацыю лепш запытацца ў саміх кавярнях. Калі вы ведаеце яшчэ месцы, дзе можна паглядзець лекцыю і цырымонію, паведамляйце нам [email protected].