Нобелеўскую прэмію па літаратуры прысудзілі французу Патрыку Мадыяно
Яму 69 гадоў. Ён паходзіць са старажытнага яўрэйскага роду. Практычна ўсе творы аўтабіяграфічныя і звязаныя з тэмай Другой сусветнай вайны ў Францыі.
Прэмія па літаратуры лічыцца адной з найбольш папулярных з усіх пяці Нобелеўскіх ўзнагародаў. Сёлета, як і летась, сярод прэтэндэнтаў была і беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў традыцыйна будзе праходзіць 10 снежня ў Стакгольме. Летась Нобелеўская прэмія склала 1 мільён 200 тысяч долараў.
Фота — wordpress.com