Новага прэм’ер-міністра Арменіі могуць выбраць 1 траўня
Новага прэм’ер-міністра Арменіі могуць выбраць 1 траўня. У гэты дзень адбудзецца спецыяльнае пасяджэнне Нацыянальнага сходу, на якім абмяркуюць такое пытанне. Пра гэта гаворыцца ў заяве спікра парламента Арменіі Ара Баблаяна, інфармуе сайт news.am.
23 красавіка ў адстаўку пайшоў прэм’ер-міністр Арменіі, экс-прэзідэнт Серж Саргсян. Ён выканаў патрабаванне ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту, якія на працягу дзесяці дзён праходзілі ў Ерэване і іншых гарадах краіны. Былі сотні затрыманых, якіх разам з лідарам пратэстаў, дэпутатам парламента Ніколам Пашынянам, выпусцілі на волю. Абавязкі прэм’ер-міністра стаў выконваць першы віцэ-прэм’ер Карэн Карапецян, прадстаўнік праўрадавай Рэспубліканскай партыі. Пашынян заявіў, што мэта апазіцыі — прызначэнне “новага прэм’еру з народу”, стварэнне часовага ўраду і правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў.
У сераду на шматтысячным мітынгу ў Ерэване “народным кандыдатам” у прэм’еры быў абраны Нікол Пашынян. Аднак у парламенце апазіцыя не мае большасці, неабходнай для прызначэння прэм’ер-міністра. Праўда, ёсць надзеі на раскол у Рэспубліканскай партыі. Пасаду яе старшыні пакінуў Серж Саргсян.
Масавыя вулічныя акцыі не спыняюцца. Мяркуецца, што і 1 траўня збярэцца шматтысячны мітынг.