Новая прэзідэнт Эстоніі назвала галоўную праблему краіны

Новая прэзідэнт Эстоніі назвала галоўную праблему краіны

Новая прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што галоўнай праблемай краіны з'яўляецца бяспека. Пра гэта яна сказала 10 кастрычніка ў прамове пасля прынясення службовай прысягі ў парламенце.

"Па суседстве з Эстоніяй адбываюцца працэсы, якія турбуюць нас, — цытуе Кальюлайд агенцтва "РИА "Новости". — Наша галоўная праблема — гэта бяспека. Так, у нас маюцца саюзнікі па NATO, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці. Яны зрабілі бяспеку Эстоніі больш моцнай. Будзем захоўваць нашы саюзніцкія адносіны".

Прэзідэнт таксама падкрэсліла, што галоўны ключ да бяспекі Эстоніі знаходзіцца ўнутры краіны. "У нас мусяць быць сіла і ўпэўненасць у тым, што мы заўсёды зможам захаваць эстонскую дзяржаву. Галоўны ключ да бяспекі Эстоніі знаходзіцца ў самой краіне, у супрацоўніцтве нашых людзей. Значэнне Кайтселііта ["Саюз абароны" — ваенізаванае апалчэнне, якое ўваходзіць у структуру Мінабароны Эстоніі. — Заўв. Еўрарадыё] значна ўзрасло", — дадала Кальюлайд.

Кальюлайд абраная прэзідэнтам Эстоніі 3 кастрычніка, то бок тыдзень таму. Яна першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі гэтай краіны. Сёння, пасля прысягі, Кальюлайд афіцыйна прыняла свае абавязкі. Тоамас Хендрык Ільвес перадаў сваёй пераемніцы сімвал дзяржаўнай улады — прэзідэнцкі ланцуг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі