Новы брытанскі прэм'ер узяла тайм-аўт для падрыхтоўкі да перамоваў пра "брэксіт"

Новы брытанскі прэм'ер узяла тайм-аўт для падрыхтоўкі да перамоваў пра "брэксіт"

Новы брытанскі прэм'ер-міністр узяла тайм-аўт для падрыхтоўкі да перамоваў пра "брэксіт". Тэрэза Мэй заявіла канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель і прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, што Лондан яшчэ не гатовы да перамоваў пра выхад краіны з Еўрасаюза, спатрэбіцца дадатковы час на падрыхтоўку да іх. Таксама яна паведаміла, што не збіраецца пераглядаць вынікі рэферэндума, а "выканае волю брытанцаў, якія вырашылі пакінуць ЕС".

Як інфармуе ВВС, перамовы з лідарамі Нямеччыны, Францыі і Ірландыі Мэй правяла па тэлефоне ў сераду праз некалькі гадзін пасля таго, як прыняла справы ад экс-прэм'ера Дэвіда Кэмерана.

Тэрэза Мэй была міністрам унутраных спраў, адзначалася паслядоўнасцю ў сваёй дзейнасці. Яна — новы лідар Кансерватыўнай партыі. Яе ўжо называюць "другой жалезнай лэдзі" (як вядома, першай была знакамітая Маргарэт Тэтчар). Учора сенсацыяй дня стала прызначэнне на пасаду міністра замежных спраў былога мэра Лондана Барыса Джонсана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі