Новы кіраўнік дыпламатычнай місіі ЗША ўжо ў Беларусі (відэа)
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прыбыў у Мінск 30 чэрвеня.
На YouTube з'явіўся яго першы зварот да беларусаў. "Я вельмі рады прыступіць да выкананьня абавязкаў кіраўніка амбасады ЗША ў Беларусі. Спадзяюся, што мой 20-гадовы досьвед працы на дыпламатычнай службе дапаможа ў пашырэнні адносінаў паміж дзвюма нашымі краінамі", — сказаў спадар Роланд.
Радыё Свабода нагадвае, што Скот Роланд у апошнія тры гады працаваў дырэктарам Праграмы дарадцаў па міжнародных справах пры Бюро ваенна-палітычных пытанняў у Дзярждэпартаменце ЗША. Раней ён працаваў у Расіі, Афганістане, Пакістане, Нямеччыне, Азербайджане ды іншых краінах свету.