Новы расійскі пасол Барыс Грызлоў прыедзе ў Беларусь у студзені

Новы расійскі пасол Барыс Грызлоў прыедзе ў Беларусь у студзені

Новы расійскі пасол Барыс Грызлоў прыедзе ў Беларусь да канца студзеня і пачне выконваць свае абавязкі, заявіла ў чацвер на брыфінгу ў Маскве афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.

Пра тое, што Уладзімір Пуцін прызначыў новага пасла Расіі ў Беларусі, стала вядома 14 студзеня. Барыс Грызлоў зойме пасаду, на якой менш за год быў Яўген Лук'янаў. Грызлову 71 год. Ён — "палітычны цяжкавагавік", блізкі паплечнік Пуціна. Барыс Грызлоў, нягледзячы на прызначэнне паслом у Беларусі, пакуль захоўвае за сабой пасаду старшыні вышэйшага савета галоўнай партыі ўлады "Адзіная Расія", а таксама паўнамоцнага прадстаўніка РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Грызлоў ужо зрабіў шэраг асцярожных заяў. Між іншым, сказаў, што для Расіі важна, каб у Беларусі "былі створаныя надзейныя ўмовы для стабільнага эканамічнага росту і ўсёабдымнай грамадзянскай згоды на працяглую перспектыву".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі