Новым старшынёй Еўрапарламента стаў італьянец Антоніа Таяні

Новым старшынёй Еўрапарламента стаў італьянец Антоніа Таяні

Новым старшынёй Еўрапарламента ў аўторак, 17 студзеня, быў абраны італьянец Антоніа Таяні. На гэтай пасадзе ён змяніў Марціна Шульца. Цяпер ужо былы старшыня Еўрапарламента заявіў, што хоча вярнуцца ў нямецкую палітыку: Шульц плануе ўзначаліць выбарчы спіс Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Паўночнай Рэйн-Вестфаліі на сёлетніх выбарах.

63-гадовы Таяні ўжо двойчы быў еўракамісарам і займаўся ў Еўракамісіі пытаннямі развіцця прамысловасці і транспарту. У Еўрапарламенце ён уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) — асноўнай палітычнай сілы ў Еўрасаюзе. У Італіі Таяні разам з Сільвія Берлусконі быў заснавальнікам партыі "Наперад, Італія!".

У галасаванні па кандыдатуры старшыні прыняў удзел 731 дэпутат. За Таяні аддадзены 351 голас, за кандыдата ад сацыялістаў Джані Пітэлу — 202, 80 бюлетэняў прызналі несапраўднымі.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента абіраецца на два з паловай гады — палову тэрміну дзейнасці парламента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі