Някляеў: Я думаў, што ў мяне ёсць каманда. Рыхтаваў Плошчу 2015 года
19 снежня спаўняецца шэсць гадоў з дня Плошчы-2010. З гэтай нагоды Еўрарадыё запрасіла ў сваю студыю людзей, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей. Разам з Алесем Міхалевічам і Аляксандрам Фядутам госцем Еўрарадыё ў гэты дзень стаў Уладзімір Някляеў. Прапаноўваем поўны запіс размовы і выбраныя цытаты з яе:
"Я ўжо казаў, што першае, што мы зрабілі са Статкевічам пасля яго вызвалення ― мы прааналізавалі ход падзей за 19 снежня 2010-га года. І прыйшлі да высновы, што ўсё гэта не было збегам абставінаў".
"Два чалавекі з чатырох кіраўнікоў "Гавары праўду" маюць куратараў у спецслужбах. Я гэта ведаю. Яны самі мне гэта сказалі пасля майго вызвалення з "Амерыканкі".
"Клянуся вам перад богам ― я ведаў, што трэба рабіць на Плошчы. У мяне ўсё было распісана не на адзін дзень".
"Усе дэталі мы абмяркоўвалі ў вечар перад 19 снежня. Са Статкевічам і Дзмітрыевым. Усё было распісана па пунктах".
"Мне ў галаву не магло прыйсці, што мяне так па-злачыннаму падманвае мой начальнік штаба".
"Я думаў, што ў мяне ёсць каманда. Я ж рыхтаваў Плошчу 2015-га года".
"Пасля Майдана я зразумеў, што беларусы не пойдуць на Плошчу".
"Пасля турмы я яшчэ не страчваў надзею, што можа быць адзіны кандыдат на выбарах 2015-га года".
"Мне кажуць, што Статкевіч гэтыя пяць гадоў быў у гэбісцкім санаторыі. Што вы, людзі, балбочаце?"
"На жаль, да мяне амаль ніхто не далучыўся".