“Океан Ельзи” прэзентавалі новы альбом
Пласцінку “Земля” ужо можна паслухаць онлайн.
15 траўня “Океан Ельзи” прадставілі свету новы лонгплэй пад назвай "Земля", паслухаць яго можна тут.
Над восьмай студыйнай пласцінкай музыкі працавалі разам з брытанскім саўнд-прадзюсарам, уладальнікам трох узнагарод Grammy Кэнам Нэльсанам.
Альбом выйдзе на CD, а таксама ў лічбавым фармаце.
Першы сінгл з альбома “Обійми” быў прадстаўлены ў лютым гэтага года. Другі сінгл “Стріляй” і відэакліп на яго ад рэжысёра Майка Бруса з’явіцца праз некалькі дзён.
Адразу пасля прэзентацыі альбома “Океан Ельзи” адправяцца ў тур у яго падтрымку. Спачатку па Украіне (травень-чэрвень), а з восені 2013 — па краінах СНД і Паўночнай Амерыкі.