Па Кіеву прайшлі 10 тысяч чалавек з паходнямі (відэа)

У шэсці ў цэнтры Кіева ўдзельнічаў і кіраўнік парламенцкай фракцыі "Свабоды" Алег Цягнібок. Удзельнікі акцыі скандавалі "Бандэра — наш герой", "Банду — гэць!", "Бандэра прыйдзе — парадак навядзе", інфармуе УНІАН.

Дарэчы, кіраўнікі шэсця ў гонар Бандэры падкрэслівалі, што "гэта не акцыя Майдана, гэта традыцыйная акцыя Свабоды". Пра тое, што Еўрамайдан не мае дачынення да сённяшняга шэсця заявіў і Віталь Клічко.
 

Мітынгі ў гонар Бандэры прайшлі і ў іншых гарадах Украіны. Прычым, не толькі ў заходніх абласцях, але і ва ўсходніх, нават у Данецку.

Як вядома, Бандэра быў адным з кіраўнікоў антысавецкага супраціўлення ва Украіне ў 1940-1950-я гады. Яго забіў у 1959 годзе ў Заходняй Нямеччыне супрацоўнік савецкіх органаў дзяржбяспекі.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі