Па колькасці гледачоў Беларусь саступае Чэхіі дзве Мінск-Арэны
Як запаўняліся лядовыя палацы на чэмпіянаце свету па хакеі ў 2014 і 2015 годзе.
Прайшло тры дні чэмпіянату свету па хакеі 2015 года. Еўрарадыё вырашыла параўнаць, як запаўняліся хакейныя арэны ў Мінску ў 2014 годзе і ў Чэхіі цяпер.
У Чэхіі гульні праходзяць таксама на дзвюх арэнах. Адна ў Празе, а другая ў Астраве.
За тры дні ўсе матчы ў Чэхіі сабралі 178 468 гледачоў. За гэты ж час у Мінску год таму матчы наведалі 145 803 гледачоў. Гэта на дзве Мінск-Арэны (32 665 гледачоў) менш.
Запаўняльнасць Мінск-Арэны — 15 086 чалавек. За першыя тры дні ЧМ-2014 у Мінску не было ніводнага поўнага аншлагу. Амаль дацягнулі да поўнай арэны матчы Фінляндыя-Расія (13 934) і Беларусь-Казахстан (13 734).
Запаўняльнасць O2 Арэны ў Празе — 17 360 месцаў. Абодва матчы зборнай Чэхіі сабралі поўны аншлаг — 17 383 гледачы.
ЧС-2014
ЧС-2015
Фота: prahavpohybu.eu