Па "Віцебскдрэве" распачалі крымінальную справу (відэа)
Пра гэта паведаміў генпракурор Аляксандр Канюк.
"Былі падставы для распачацця крымінальнай справы па "Віцебскдрэве", — цытуе словы Канюка БЕЛТА. — Справа была распачатая па факце нанясення стратаў дзяржаве. У рамках гэтай крымінальнай справы праводзіцца праверка, устанаўліваюцца вінаватыя. Акрамя таго, будуць заяўленыя пазовы аб кампенсацыі стратаў, якія нанесеныя дзяржаве — гэта самае галоўнае. Сума стратаў устанаўліваецца".
Нагадаем, 31 студзеня падчас нарады, прысвечанай пытанням развіцця дрэваапрацоўчай галіны Аляксандр Лукашэнка даручыў Генпракуратуры прааналізаваць нанесеныя дзяржаве страты ад зрыву тэрмінаў мадэрнізацыі "Віцебскдрэва".
"Запрасіце генпракурора, даручыце ў рамках крымінальнай справы разгледзець пытанні і падлічыць страты, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Са мной узгадняць не трэба: трэба за кімсьці прасачыць, правядзіце аператыўныя дзеянні, саджаць у следчы ізалятар — саджайце".
Падставай для дадзенага даручэння стала чарговае змяшчэнне тэрмінаў поўнага ўводу ў эксплуатацыю вытворчых ліній у рамках праекта па мадэрнізацыі "Віцебскдрэва".
Аляксандр Канюк адзначыў, што няма падставаў меркаваць, што крымінальная справа стане так званым паляваннем на ведзьмаў.
Лукашэнка на нарадзе: Чаму мы не ў Віцебску?! (відэа)
Фота — ria.ru