Пачаліся буйнейшыя за 10 гадоў вучэнні NATO Trident Juncture-2015

Пачаліся буйнейшыя за 10 гадоў вучэнні NATO Trident Juncture-2015

У Міжземным моры адбылася цэрымонія адкрыцця найбуйнейшых за 10 гадоў вучэнняў Trident Juncture-2015 вайсковых сілаў NATO. Яны будуць праходзіць на тэрыторыі Італіі, Партугаліі, Іспаніі, Канады, Нарвегіі, Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў а таксама ў Атлантычным акіяне і ў Міжземным моры.

У вучэннях бяруць удзел каля 36 000 вайскоўцаў з 30 краінаў альянса. У марской фазе манеўраў ўдзельнічаюць каля 70 ваенных караблёў, 230 адзінак бронетэхнікі і 140 самалётаў.

Як заявіў у прамове на адкрыцці манёўраў галоўнакамандуючы альянсу генерал Філіп Брыдлаў, цэнтральная тэма вучэнняў — адбіццё нападу гіпатэтычнага агрэсара.

Так, у адным са сцэнарыяў вучэнняў сілы NATO будуць абараняць краіну “Лакуцію” ад больш моцнага рэгіянальнага праціўніка пад умоўнай назвай “Камон”.

Па словах намесніка сакратара альянса Аляксандра Вершбоў, расійскую вайсковую прысутнасць, што павялічваецца адразу ў некалькіх рэгіёнах, прадстаўнікі NATO лічаць адной з асноўных пагрозаў, паведамляе ВВС.

Фота: twitter.com/navylookout

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі