Пачаліся ўнутраныя ўступныя экзамены ў беларускія ВНУ

Да 4 жніўня абітурыенты даведаюцца, ці трапілі яны на “бюджэт” / pixabay
Да 4 жніўня абітурыенты даведаюцца, ці трапілі яны на “бюджэт” / pixabay

Установы вышэйшай адукацыі Беларусі пачалі ўнутраныя ўступныя экзаменя. Для большасці ВНУ яны скончацца да 2 жніўня, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Крыху раней скончыць уступныя іспыты Універсітэт грамадзянскай абароны МНС — 27 ліпеня.

З 27-па 28 ліпеня пройдуць уступныя выпрабаванні на вайсковы факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.

У навучальныя ўстановы па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях здаваць экзамены можна будзе з 27 ліпеня па 2 жніўня. У завочнікаў ёсць яшчэ шмат часу падумаць, экзамены ў гэтыя ВНУ на завочную форму навучання пройдуць толькі ў снежні.

Большасць ВНУ вывесіць спісы студэнтаў, залічаных на бюджэт, да 4 жніўня. Яшчэ раней — да 29 ліпеня — гэта зробяць Вайсковая акадэмія, Інстытут памежнай службы, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, вайсковыя факультэты.

А да 10 жніўня пройдзе залічэнне абітурыентаў на платную форму навучання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі