Пацярпелы разам з Сяргеем Чалым абвяргае версію пра п'яны канфлікт

Месца здарэння. Злева — кампанія Сяргея Чалага, справа — падазраваныя ў іх збіцці, якіх затрымала міліцыя
Месца здарэння. Злева — кампанія Сяргея Чалага, справа — падазраваныя ў іх збіцці, якіх затрымала міліцыя

Малады чалавек, які пацярпеў пры нападзе на эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага ў адным з двароў у цэнтры Мінска, па просьбе Еўрарадыё пракаментаваў заяву міліцыі аб тым, што здарылася. Па версіі праваахоўных органаў, збіццё не было спланаванае загадзя — гаворка ідзе пра банальныя п'яныя разборкі. Падазраваныя затрыманыя, і яны запэўніваюць, што на бойку іх справакавалі насмешкі з боку пацярпелых.

Але ні сам Сяргей, ні двое яго прыяцеляў не казалі журналістам пра нейкія сур'ёзныя канфлікты ў той вечар.

Побач з трансфарматарнай будкай, каля якой стаяла кампанія Сяргея Чалага, знаходзіцца дзіцячы сад №216. Адна з камер відэаназірання на яго сцяне трымае ў аб'ектыве двор, дзе адбылася бойка. У дзіцячым садзе Еўрарадыё распавялі, што 21 траўня да іх прыязджалі супрацоўнікі міліцыі з Цэнтральнага РАУС. Яны прагледзелі запісы з відэакамер, але казаць пра іх змест кіраўніцтву ўстановы нічога не сталі.

Пострадавший вместе с Сергем Чалым опровергает версию о пьяном конфликте
Месца здарэння. Навядзіце курсор на кружок, каб убачыць фота.

Яшчэ адна акалічнасць — выходзячы з двара, "крыўдзіцелі" Сяргея Чалага ўвогуле не маглі прайсці побач з яго кампаніяй. Яны адпачывалі бліжэй да аркі, праз якую можна выйсці на вуліцу Леніна, а іншых выхадаў з двара ўвогуле няма:

Пострадавший вместе с Сергем Чалым опровергает версию о пьяном конфликте

Аднаго з сяброў Сяргея Чалага, які пацярпеў у бойцы, выклікалі ў міліцыю на апазнаньне. Сам Сяргей распавёў, што да яго ў бальніцу прыязджалі следчыя і міліцыянты, каб яшчэ раз распытаць пра тое, што здарылася. Таксама ён распавёў Еўрарадыё, што ў дзень паступлення ў бальніцу прайшоў агляд — ступень ап'янення апынулася "паміж лёгкай і сярэдняй".

Сёння Сяргей на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" папрасіў параіць яму добрага адваката.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі