Пад Брэстам чэргі на беларуска-польскай мяжы не змяншаюцца (фота)
За апошнія дні пасля сумеснай пастановы Мытнага і Памежнага камітэтаў яны толькі павялічваюцца.
Пра гэта паведамляюць карыстальнікі парталу "Віртуальны Брэст". Са словаў відавочцаў, кіроўцы, якія выязджалі з Польшчы ў пункце пропуску "Варшаўскі мост", могуць прастаяць больш за дванаццаць гадзін замест ранейшых шасці.
Шмат хто спрабаваў аб'ехаць затор праз пераезд "Дамачава", які знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад "Варшаўкі". У выніку там утварыліся аналагічныя шматгадзіныя чэргі.
Фота — virtual.brest.by