Пад Брэстам школьны аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ і знёс плот

Пад Брэстам школьны аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ і знёс плот

13 студзеня каля 14-й гадзіны ў Брэсцкім раёне ў ДТЗ трапіў школьны аўтобус. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ў вёсцы Івахнавічы. На закругленні дарогі адбылося сутыкненне аўтобуса "ПАЗ", якім кіраваў 63-гадовы мужчына, і аўтамабіля "Мазда" пад кіраваннем 21-гадовага брэстчаніна. У выніку ДТЗ аўтобус занесла і ён знёс драўляны плот, крыху не даехаў да дрэва.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. У салоне аўтобуса знаходзіліся 11 дзяцей.

Пад Брэстам школьны аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ і знёс плот
На месцы ДТЗ / vk.com/brestgai
Пад Брэстам школьны аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ і знёс плот
На месцы ДТЗ / vk.com/brestgai
Пад Брэстам школьны аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ і знёс плот
На месцы ДТЗ / vk.com/brestgai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі