Пад эскалатарам у аэрапорце Чыкага знайшлі... алігатара
Праўда, драпежнік аказаўся маленькім — яго даўжыня складае каля 30 сантыметраў.
Як інфармуе РІА "Новости", алігатара злавіў паліцыянт — ён накрыў яго кантэйнерам для смецця. Правааахоўнікі кажуць, што не ведаюць, адкуль драпежнік узяўся і як доўга жыў у будынку міжнароднага аэрапорта.
Спецыялісты сцвярджаюць, што алігатар знаходзіцца ў вельмі кепскім стане. Цяпер яму спрабуюць выратаваць жыццё і здароўе.
Галодны двухметровы алігатар упарта спрабаваў зайсці ў краму (відэа)
Фота — fresher.ru