Пад Кіевам жорстка збілі журналістку і актывістку Еўрамайдана (відэа)

Невядомыя нагналі яе на машыне і ўдарылі яе аўто кузавам, з-за чаго журналістка вымушаная была спыніцца. Пасля невядомыя таксама спыніліся, выскачылі з машыны, разбілі шкло на машыне Чарнавіл. Жанчына выбегла з машыны і паспрабавала ўцячы, але двое мужчын нагналі яе і моцна збілі.



У Таццяны Чарнавіл моцна збіты твар, яна атрымала страсенне мозгу. Цяпер журналістка знаходзіцца ў лякарні.
Пасля гэтага інцыдэнту актывісты Еўрамайдану пачалі пікетаваць будынак МУС.



Міліцыя распачала крымінальную справу па факце збіцця Чарнавіл, перадае korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі