Пад Навагрудкам мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтацягніком, загінуў кіроўца
Здарэнне адбылося позна ўвечары ў аўторак, 30 ліпеня, каля вёскі Оркавічы.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, "УАЗ" падвозіў дахаты апошнюю працаўніцу мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Кіроўца спрабаваў развярнуцца, але на яго ззаду наляцеў аўтацягнік "Сканія", які перавозіў збожжа. Верагодна, кіроўца апошняга вырашыў, што мікрааўтобус спыняецца і таму пайшоў на абгон.
Кіроўца "УАЗ" памёр на месцы, пасажырку шпіталізавалі.
Фота — gaigrodno.by