Пададзеная заяўка на правядзенне ў Мінску "Чарнобыльскага шляху"

Сёлета аргкамітэт вырашыў, што шэсце пройдзе не да чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор, а ў Курапаты, да месца пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій камуністычнага рэжыму. Заяўка ў Мінгарвыканкам была пададзеная 9 красавіка, пазней будзе пададзеная заяўка ў Мінскі райвыканкам на правядзенне 26 красавіка мітынгу ў Курапатах.



"Мы зыходзім з таго, што сёння стаіць пытанне пра выжыванне беларускай нацыі, што такія найвялікшыя трагедыі, як катастрофа на Чарнобыльскай АЭС і знішчэнне беларусаў у Курапатах, не варта разглядаць паасобку", — цытуе словы аднаго з заяўнікаў, старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі