Падатак на дармаедства можа скласці мільёны рублёў

Ён прадугледжвае атрыманне платы з грамадзян, якія не працуюць і не плацяць падаткі, але з'яўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг. Пытанне пра гэты падатак разглядаецца ва ўрадзе.

Мяркуецца, што штогод дармаеды будуць плаціць 2 млн 600 тысяч рублёў (каля 280 долараў). Заплаціўшы гэтыя грошы, згаданая катэгорыя беларусаў "паўдзельнічае ў фармаванні бюджэту".
 

Нагадаем, што паняцце "дармаедства" існавала ў Крымінальным кодэксе Савецкага Саюза. Тады яго выкарыстоўвалі і для барацьбы з іншадумцамі.

З аўтамабілістаў хочуць браць штогадовую пошліну — за допуск да руху
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі