Падаткавікі патлумачылі, калі айцішнікі-ІП могуць застацца на спрошчанай схеме

У Беларусі змянілася сістэма падаткаабкладання / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі змянілася сістэма падаткаабкладання / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністэрства падаткаў і збораў патлумачыла, у якіх выпадках ІП, якія займаюцца IT, могуць застацца на спрошчанай сістэме падаткаабкладання (ССП). Падрабязнасці прыводзіць рэсурс afn.by

Нагадаем, у Беларусі быў абноўлены Падатковы кодэкс. Змены закранулі ў тым ліку падаткаабкладанне для індывідуальных прадпрымальнікаў. Для часткі з іх стала недаступная спрошчаная сістэма падаткаабкладання. ССП больш не могуць карыстацца натарыусы і адвакаты, а таксама многія ІП, якія аказваюць паслугі. У якасці выключэння ССП пакінулі праграмістам.

Паслугі па напісанні кампутарных кодаў, у тым ліку неабходных для стварэння і функцыянавання вэб-сайтаў, сістэмнага, прыкладнога праграмнага забеспячэння, адносяцца да дзейнасці ў галіне камп'ютарнага праграмавання, удакладнілі цяпер у міністэрстве.

"Адпаведна, калі дзейнасць абмежаваная толькі аказаннем такіх паслуг, індывідуальны прадпрымальнік мае права выкарыстоўваць у 2022 годзе ССП", – гаворыцца ў лісце МПЗ.

Але калі прадпрымальнік займаецца яшчэ і распрацоўкай вэб-сайтаў, то пад ССП ён не падпадае. Такі від дзейнасці расцэньваецца як "паслуга". У гэтым выпадку ІП давядзецца плаціць 16% падаходнага падатку ў рамках агульнай сістэмы падаткаабкладання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі