Падаткавікі вярнулі 23 тысячам беларусаў збор за "дармаедства"
За першае паўгоддзе 2018 года падатковая інспекцыя разгледзела больш за 23 тысячы заяў ад беларусаў, якія захацелі вярнуць выплачаны збор за "дармаедства". Агулам дзяржава вярнула "дармаедам" амаль 7 мільёнаў 370 тысяч рублёў, паведамляе tut.by са спасылкай на Міністэрства ппадатках і зборах.
Паводле ранейшых паведамленняў МНС, збор на "дармаедства" заплацілі 54 тысячы чалавек. Бюджэт атрымаў ад іх больш за 16,3 мільёна рублёў.
Дэкрэт №3 Аляксандра Лукашэнкі прывёў да масавых пратэстаў увесну 2017 года ў мностве гарадоў краіны. Пасля гэтага дзеянне дэкрэта было прыпыненае. Сёлета 25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1 па мерах па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшоў збор грошай з працаздольных непрацуючых грамадзян на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Людзі, раней прызнаныя плацельшчыкамi гэтага збору, былі вызваленыя ад яго выплаты.