Падатковыя льготы для БелАЭС падоўжаныя на год — да 2042 года

БелАЭС / Еўрарадыё
БелАЭС / Еўрарадыё

Льготны рэжым падаткаабкладання для БелАЭС будзе працаваць да 2042 года. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №143 ад 18 траўня. Да яго льготы павінны былі дзейнічаць да 2041 года.

Таксама пашыраны льготы для станцыі. Цяпер БелАЭС не будзе адлічваць частку прыбытку (даходу) у мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

Астатнія льготы засталіся без зменаў. Да 2042 года БелАЭС таксама не будзе выплачваць:

- падатак на нерухомасць на капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), іх часткі, якія знаходзяцца ў Гаспадарчым падпарадкаванні прадпрыемства, у тым ліку ў выпадку іх здачы ў арэнду, іншае выплатнае або бязвыплатнае карыстанне;

- зямельны падатак на зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя прадпрыемству ў пастаяннае і (або) часовае карыстанне, у тым ліку ў выпадку здачы ў арэнду, іншае выплатнае або бязвыплатнае карыстанне капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, размешчаных на такіх зямельных участках;

- падатак на прыбытак, валавы прыбытак прадпрыемства;

- вылічэнні і пералічэнні ў бюджэт часткі прыбытку (даходу).

Указ №143 змяшчае пункты "для службовага карыстання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі