Падчас таварыскай гульні пабіліся гульцы "Смаргоні" і "Маладзечна". Відэа

Часам жарсці разгараюцца не на жарт! / Скриншот видео
Тэлеграм-канал "Ухо" апублікаваў відэа, на якім бачная масавая бойка паміж гульцамі "Смаргоні" і "Маладзечна" падчас таварыскага матча.
Судзячы па каментары балельшчыка з Смаргоні, паводзіны гасцей з Маладзечна яму не спадабаліся.
Стыль і арфаграфія паста захаваны.
“Пришло первый раз в этом сезоне посмотреть футбол, а попал на бои без правил, это что такое стыд г. Молодечно и тем более тренеру. Это что за нацызм и откуда тренер наковырял этих футболистов. Девятку вообще убрать с поля или вообще с Белоруси, таким не место в футболе”, — напісаў абураны балельшчык у групе каманды.
Матч скончыўся з лікам 1:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.