Падгрупа па на Данбасе зноў не дамовілася пра адвод узбраенняў

У Мінску цягам двух дзён, 3 і 4 жніўня праходзіла пасяджэнне рабочай падгрупы па сітуацыі на ўсходзе Украіны. Група па бяспецы чарговым разам спрабавала дамовіцца аб адводзе ўзбраенняў калібрам меней за 100 міліметраў. Але тэкст адпаведнага пагаднення так і не быў узгоднены, перадае ria.ru са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў.

Па словах крыніцы, прадметам спрэчак сталі чатыры кропкі, з якіх украінскія ўлады не хочуць адводзіць узбраенні, у той час як прадстаўнікі самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР” настойваюць на адводзе ўзбраенняў па ўсёй лініі межавання.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі