Падлетак памёр у лагеры мігрантаў на мяжы — СМІ
Бацька з дзіцём у лагеры мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы / БЕЛТА / ТАСС
У лагеры мігрантаў на мяжы памерла 14-гадовае дзіця з Курдыстана, паведамляе польскае выданне OKO.press са спасылкай на двух мігрантаў-іракцаў, з якімі журналісты трымаюць кантакт "з моманту стварэння лагера".
Па інфармацыі выдання, трагедыя здарылася ў ноч на 10 лістапада. Дзіця памерла ад прастуды, ягонае цела забралі ў шпіталь беларускія памежнікі разам з лекарамі.
Польскія журналісты таксама адзначаюць, што размаўляць з мігрантамі становіцца ўсё цяжэй, паколькі акумулятары іх тэлефонаў разраджаюцца і сувязь хутка знікне.
Як паведамляла Еўрарадыё, сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.