"Падпалкоўнік РФ", які камандаваў міліцыяй у Горлаўцы, — крымінальнік
Яго апазнаў мясцовы жыхар.
Нагадаем, што ў панядзелак аддзел міліцыі ў Горлаўцы захапілі сепаратысты. Мужчына ў камуфляжы, які пасля захопу міліцыі назваўся падпалкоўнікам расійскага войска з Сімферопаля і "прадставіў" міліцыянтам новага начальніка гарадскога ўпраўлення міліцыі, насамрэч, апынуўся мясцовым крымінальным аўтарытэтам па прозвішчы Безлер.
Раней ілжэпадпалкоўнік расійскай арміі ўзначальваў ў Горлаўцы камунальнае прадпрыемства рытуальных паслуг "Прастор". Адтуль яго звольнілі ў 2012 годзе за крадзеж 38 агароджаў і помнікаў, а таксама за вымагальніцтва грошай за месца на могілках, паведамляе УНІАН.
Фота — УНІАН