Пахаванне Міхаіла Жызнеўскага (фотарэпартаж)
Пахаванне беларуса, загінулага на Майдане, адбылося 28 студзеня ў вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.
Паколькі беларускія памежнікі на восем гадзінаў затрымалі труну з целам Міхаіла, пахаванне адбывалася ў цемры, пры святле фараў і вогнішча.
Труну з целам Жызнеўскага загарнулі ў бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг.
Як сведчаць відавочцы, недалёка ад месца пахавання дзяжурыла машына з сілавікамі ў цывільным.