Паказчык нараджальнасці ў Кітаі самы нізкі за апошнія 70 год

Паказчык нараджальнасці ў Кітаі самы нізкі за апошнія 70 год

Нараджальнасць у Кітаі звалілася да самай нізкай адзнакі з часоў утварэння Кітайскай народнай рэспублікі. І гэта адбылося, нягледзячы на ​​адмену правіла "адна сям'я — адно дзіця", перадае “Бі-Бі-Сі”. 

У 2019 года ў краіне нарадзілася 14,65 мільёна дзяцей, што на 580 тысяч менш, чым у папярэднім. Згодна Нацыянальнаму агенцтву статыстыкі, гэта самы нізкі паказчык з 1949 года.

Нараджальнасць у Кітаі паступова падае ўжо шмат гадоў, але працягласць жыцця ў Кітаі некалькі ўзрасла.  Менавіта таму колькасць насельніцтва у 2019 годзе склала 1,4 мільярда чалавек замест 1,39 мільярда ў папярэднім годзе.

Эксперты называюць сітуацыю “бомбай запаволенага дзеяння” для дэмаграфіі краіны, бо працуючай меншасці прыйдзецца ўтрымліваць непрацуючую большасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі