Паклалі тварам у падлогу на запраўцы: у Іванаве шукаюць калгаснікаў-дыверсантаў

Паклалі тварам у падлогу на запраўцы: у Іванаве шукаюць калгаснікаў-дыверсантаў

Сілавікі зладзілі новую хвалю рэпрэсій ў Іванаве праз меркаваную дыверсію — нібыта выбух — на чыгунцы ў Брэсцкай вбласці. Пра гэта паведамляе правабарончы цэнтр “Вясна”.

Паколькі ля места дыверсіі знайшлі каністры з фарбаваным палівам, якое выкарыстоўваюць у калгасах, то сілавікі прайшліся па запраўках, дзе “лажылі тварам у падлогу”.

Потым праваахоўнікі пайшлі па калгасах ды калгасніках. Ну а апошняе вядомае месца, дзе сілавікі праявілі актыўнасць — гэта разгон народу з іванаўскага бару “Мёд”. Адбылося гэта ў ноч з 5 на 6 жніўня. А другой гадзіне апаўночы, калі бар павінен быў зачыняцца, туды прыехаў АМАП. Прысутным загадалі разыйсціся, тых хто не пагадзіўся затрымалі. Вядома, што пэўная частка пайшла працягваць адпачынак на запраўку. Тады амапаўцы прыехалі і туды, адбыліся яшчэ затрыманні ды пратаколы, — піша “Вясна”.

Акрамя мясцовых міліцыянераў, у Іванава былі заўважаныя сілавікі на машынах з мінскімі нумарамі. Такая машыны бачылі і тры тыдні таму ў мінулую хвалю ператрусаў і затрыманняў. Тады ў Іванаве затрымалі не менш за восем чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі