Паліцыя Бельгіі назвала імёны смяротнікаў, якія ўзарвалі аэрапорт у Бруселі

Паліцыя Бельгіі назвала імёны смяротнікаў, якія ўзарвалі аэрапорт у Бруселі

Смяротнікі, якія здзейснілі выбухі ў зоне вылету аэрапорта Бруселя раніцай у аўторак, апазнаныя. Гэта браты Бакрауі, якія раней ужо былі вядомыя бельгійскай паліцыі. Пошукі трэцяга чалавека, якога бачылі разам з імі ў аэрапорце, працягваюцца, перадае ВВС.

Браты Халід і Брахім Бакраулі выкарысталі паясы смяротнікаў і падарвалі сябе.

Праз гадзіну яшчэ адна бомба ўзарвалася ў метро на станцыі “Маальбэк” у цэнтры Бруселя, непадалёк ад некалькіх установаў Еўрапейскага саюза.

У выніку тэрактаў загінула сама меней 34 чалавекі, яшчэ каля 250 параненыя.

Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі