Паліцыянт скраў з працы 50 кг какаіну

Мужчыну вінавацяць у тым, што ён вынес з будынка свайго паліцэйскага ўпраўлення 52 кг какаіну, паведамляе interfax.by са спасылкай на французскую прэсу.

33-гадовы паліцыянт якраз працаваў у падраздзяленні, якое адказвае за барацьбу супраць наркагандлю.

Раней паведамлялася, што ў Францыі пачалі расследаванне ў сувязі са стратай каля 50 кг какаіну з будынка сталічнай судовай паліцыі. Гаворка ідзе пра наркотыкі, раней канфіскаваныя ў наркадылераў.

Фота — argumentua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі