Палітолаг: Японія ў жаху ад таго, што дзве Карэі памірыліся

Палітолаг: Японія ў жаху ад таго, што дзве Карэі памірыліся

27 красавіка праходзіць сустрэча кіраўнікоў Паўднёвай і Паўночнай Карэяў — Мун Чжэ Іна і Кім Чэн Ына. Яна адбываецца ў дэмілітарызаванай зоне Паўднёвай Карэі. Гэта першы візіт паўночнакарэйскага лідара ў суседнюю краіну з 1953 года. Падчас саміту кіраўнікі дзяржаваў дамовіліся падпісаць мірную дамову па выніках вайны 1953 года і пазбавіць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі. 

Ці парушаць гэтыя падзеі хісткі баланс сілаў у рэгіёне? На гэтае і іншыя пытанні Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Раман Якаўлеўлеўскі: Да ўнука Кім Ір Сэна дайшло, што лепш сябраваць, чым страляць ракетамі.

Вольга Міцкевіч: Ці мог Кім Чэн Ын спужацца Амерыкі і пайсці на саступкі?

Раман Якаўлеўскі: У мяне, дый у іншых, такое ўражанне, што больш Кім Чэн Ын усіх напужаў сваімі ракетамі. Напужаў не толькі Захад. Сваімі паводзінамі ён пасеяў вялікую трывогу ў Расіі таксама. Было такое ўражанне часам, што свет на парозе ядзернай вайны.

Вольга Міцкевіч: Стала вядома, што напярэдадні прайшла сустрэча ўжо новага кіраўніка Дзярждэпа ЗША Майка Пампэа з лідарам Паўночнай Карэі. Што азначала гэта сустрэча?

Раман Якаўлеўскі: Падобна, Паўночная Карэя ўзбудзіла прагматызм Вашынгтона, і яны вырашылі дамаўляцца. Ці змаглі амерыканцы напужаць Кім Чэн Ына? Такога ўражання ў мяне няма. Тым больш, не трэба забывацца пра Японію, у якой іншае меркаванне. Яна лічыць, што трэба было даціскаць Паўночную Карэю, там шмат хто ў жаху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі