Палітвязень Анатоль Латушка асуджаны на 6 гадоў калоніі

Палітвязні ў судзе / sb.by
Палітвязні ў судзе / sb.by

20 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд групе падпольшчыкаў. Анатоль Латушка (стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі) асуджаны на 6 гадоў калоніі, Алена Маліноўская атрымала 4 гады калоніі, Лілія Ананян — 5 гадоў "хатняй хіміі", яе вызвалілі. Усе трое былі прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

Суддзя Дзмітрый Карсюк яшчэ аштрафаваў Латушку на 300 базавых велічыняў (9600 рублёў), ён жа павінен кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Падпольшчыкаў затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылых дамоў герба "Пагоня" (Латушку пры затрыманні збілі). Асудзілі ж агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: за распаўсюд улётак да рэферэндуму, удзел у вулічнай акцыі пратэсту, маляванне "Пагоні", спаленне чырвона-зялёнага сцягу.

На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян яе прызнала цалкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі