Палітвязень Андрэй Новікаў чатыры месяцы быў у адзіночнай камеры

Палітвязень Андрэй Новікаў чатыры месяцы быў у адзіночнай камеры

Палітвязень Андрэй Новікаў чатыры месяцы быў у адзіночнай камеры ў бабруйскай калоніі "ў якасці спагнання", а ў сакавіку правёў 39 дзён у карцары. Цяпер Новікаў пераведзены ў атрад № 9, паведамляюць праваабаронцы. Летась ён быў асуджаны на 2 гады калоніі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і незаконнае перасячэнне мяжы.

Андрэй Новікаў — ураджэнец Варапаева ў Пастаўскім раёне, але доўгі час жыў у Расіі, служыў у міліцыі, ваяваў на Каўказе (падпалкоўнік у адстаўцы), мае грамадзянства РФ. Ён вярнуўся на радзіму, стварыў сям'ю, жыў у вёсцы Прусы Пастаўскага раёна. Аднойчы паўдзельнічаў у стрыме Сяргея Ціханоўскага. Пасля Новікаў збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую. Мужчыну затрымалі 6 чэрвеня 2020-га ў Пастаўскім раёне і прывезлі ў мінскае СІЗА № 1. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

У пачатку снежня 2020 года Андрэя Новікава раптоўна вывезлі на расійскую мяжу і адпусцілі з забаронай вяртацца ў Беларусь 10 гадоў. Але тут засталася сям'я, і ён, па звестках следства, неаднаразова вяртаўся. У красавіку 2021-га Новікава затрымалі. "Мне трэба было быць побач з сям'ёй", сказаў ён у судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі