Палітвязень Ігар Банцар выйшаў на волю, адбыўшы свой прысуд
17 снежня на волю выйшаў рок-музыка Ігар Банцар, асуджаны на паўтара года "хіміі", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
За перформанс у выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі Банцара прызналі вінаватым у хуліганстве. Падчас судё ён больш за два тыдні трымаў сухую галадоўку. Падчас адбыцця прысуду яму прысудзілі перавод у калонію, але потым суд іншай інстанцыі адмяніў гэтае рашэнне.
З 25 лістапада Банцара 22 дні трымалі ў карцары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.