Палітвязень Уладзімір Мацкевіч шосты дзень галадае за кратамі
Беларускі палітвязень Уладзімір Мацкевіч шосты дзень галадае за кратамі. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.
Філосаф пачаў галадоўку 4 лютага, у дзень, калі споўнілася паўгода з часу яго затрымання. Ён адмовіўся ад ежы да выканання патрабаванняў. Першыя 10 дзён "будзе галадоўка на вадзе", папярэдзіў Мацкевіч. Ён гатовы перайсці "да сухой галадоўкі". Па словах адваката, палітвязень падрыхтаваўся да галадоўкі "фізічна і маральна".
Уладзіміру Мацкевічу летась выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1 у Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.