Палітвязень выйшаў на волю, але яго амаль адразу вярнулі за краты

Аляксандр Плескацэвіч / spring96.org
Аляксандр Плескацэвіч / spring96.org

Палітвязень Аляксандр Плескацэвіч выйшаў на волю, але яго амаль адразу адправілі на "суткі", піша @prisoners_spring96.

Праваабаронцам стала вядома, што Плескацэвіча, якога вызвалілі 16 лютага, 1 сакавіка ўжо судзілі па адміністрацыйнай справе. Яго абвінавачваюць у тым, што ён "у нявызначаны час з 16 па 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку". Віну мужчына не прызнаў, сказаў, што не рабіў гэтага і зафарбоўваць не мае намеру. Суд у Ляхавічах адправіў яго за краты на 10 сутак.

Аляксандра Плескацэвіча ў канцы 2021-га асудзілі на 2 гады "хіміі" за "хуліганства" — рабіў надпісы, расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў быў такі: "Света, я вас кахаю". На судзе выявілася, што на Плескацэвіча заявіла ягоная аднавяскоўка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі