Палітвязня Алеся Пушкіна пераводзяць з Гродна ў Мінск

Палітвязня Алеся Пушкіна пераводзяць з Гродна ў Мінск

Палітвязня Алеся Пушкіна пераводзяць з Гродна ў Мінск у СІЗА № 1 на Валадарскага, паведамляе тг-канал @belsat. Па неафіцыйнай інфармацыі, гродзенскія следчыя перадалі крымінальную справу ў Цэнтральны апарат СК. Больш таго, імавернай прычынай пераводу называюць тое, што "справу Пушкіна" нібыта будуць аб'ядноўваць са "справай Саюза палякаў".

Мастак Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі ўжо амаль месяц. На яго і кіраўніка гродзенскага "Цэнтра гарадскога жыцця" Паўла Мажэйку распачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў "рэабілітацыі і апраўданні нацызму". Нагодай стаў партрэт пасляваеннага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, які Пушкін вывесіў на выставе ў Гродне. На думку праваабаронцаў, справа "мае крайне палітызаваны характар" і грунтуецца на ідэалагічным падмурку савецкай гістарыяграфіі. Алесь Пушкін прызнаны палітвязнем.

Па крымінальнай справе аб "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці і рэабілітацыі нацызму" праходзіць і група актывістаў непрызнанага ўладамі Беларусі Саюза палякаў. Падставай стала неафіцыйнае мерапрыемства, якое сёлета прайшло ў Брэсце. Пасля гэтага Мінск і Варшава здзейснілі ўзаемную высылку дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі