Палітвязня Уладзіміра Няронскага 34 дні трымалі ў штрафным ізалятары

Палітвязня Уладзіміра Няронскага 34 дні трымалі ў штрафным ізалятары

Палітвязня Уладзіміра Няронскага караюць за кожнае парушэнне правілаў некалькімі суткамі ў штрафным ізалятары, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Мужчыну выпускаюць на дзень-два, а потым зноў саджаюць у ізалятар. Агулам Няронскі правёў у ШІЗА 34 дні.

Раней жонка палітвязня распавяла, што яго пазбавілі прадуктовых перадач да 4 жніўня. 

У папраўчай калоніі №15 пад Магілёвам, дзе ён адбывае трохгадовы тэрмін зняволення, Няронскаму плацяць за працу 2 рублі ў месяц.

Сам ён не здаецца і перадае: "Яны ўжо зразумелі, што мяне не зламаць".

Няронскі — аўтар ютуб-канала "Слуцк для жыцця". Яго затрымалі яшчэ да выбараў 2020 года. Менавіта з суда над ім пачаўся разгляд "справы Ціханоўскага". 

Пісаць Уладзіміру Няронскаму можна на адрас: ПК №15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі